Пионерская дружина имени Ольги Соломовой



Яе імя носіць піянерская дружына

Вольга Іосіфаўна Соламава

У вёсцы Лаша Гродзенскага раёна на самым высокім месцы калгаснага цэнтра ўзвышаецца помнік, які бачны здалёку. На чатырохмятровым пастаменце – дзяўчына ў шынелі, ахутана армейскай плашч-накідкай. «Вольга Соламава, 29 мая 1920 – 2 лютага 1944 гг.» - сведчыць надпіс на пастаменце. А ўнізе, на гранітных плітах – спіс пяцідзесяці трох Вольгіных землякоў, якія таксама загінулі ў баях за Радзіму.

…Як і ўсе сяльчане, Соламавы жылі бедна. Рана спазнала Вольга батрацкую долю. Таму з радасцю сустракалі ў 1939 г. Чырвоную Армію. Камсамолку-актывістку Вольгу Соламаву накіравалі на шасцімесячныя курсы настаўнікаў пры Беластоцкім аблана. Пасля іх заканчэння загадвала пачатковай школай у вёсцы Кашэўнікі. Шчасцю і радасці у сям'і не было мяжы: дачка стала настаўніцай! А Вольга тым часам паступіла на завочнае аддзяленне педагагічнага тэхнікума. І яшчэ – учарашнюю батрачку абралі дэпутатам абласнога Савета.

А потмы – вайна. Разам з камандзірскімі сем'ямі эвакуіраваляся ў незнаёмы і далёкі край – Мардавію. Як крыху агоўталася ад перажытага, Вольгу захапіла недаступная думка – у такую цяжкую гадзіну яна абавязана быць там, у Беларусі, каб абараняць ад ворага родныя мясціны, родных і блізкіх людзей. Яна піша лісты-патрабаванні ў Маскву, у ЦК камсамола краіны накіраваць яе на падпольную работу ў варожы тыл, у родную Беларусь. Нарэшце ў жніўні 1942 г. дзяўчыну залічылі ў спецшколу Беларукага штаба партызанскага руху.

Прыгожай, стройнай Соламавай да твару была армейская гімнасцёрка, а доўгая чорная каса надавала дзяўчыне мілавіднасць і жаноцкасць. У спецшколе Вольга пазнаёмілася са старшым лейтэнантам Васілём Бібічам, ураджэнцам Віцебшчыны. Ён быў адкліканы з арміі і таксама рыхтаваўся да падпольнай работы ў тыле ворага. Высокі, заўсёды падцягнуты і дзейсны Васіль палюбіўся Вользе. Было ў іх трывожным шчасці столькі глыбокага пачуцця, пяшчоты і чысціні, што, здавалася, нават вайна не магла іх разлучыць. Толькі разлука наступіла хутка. Аднак, ненадоўга. Сустрэліся яны на Ліпічанскай пушчы, на Беларусі. Але спчатку група, у якой знаходзілася Соламава, на планерах прызямлілася на партызанскім аэрадроме ў Расонах. Адсюль і пачаўся нялёгкі шлях у Беластоцкую вобласць.

У пачатку 1943 г. Вольгу зацвердзілі памочнікам упаўнаважанага ЦК ЛКСМБ па Беластоцкай вобласці. Нарэшце Вольга дабралася да свайго раёна. Соламава была членам абкама камсамола. Праз нейкі час яе прынялі  ў партыю. Зацвердзілі сакратаром Гродзенскага падпольнага гаркама камсамола і членам Гродзенскага падпольнага райкама кампартыі Беларусі.

Вось што пісаў у ЦК ЛКСМБ Трафім Стрыжак: «Павінен казаць, што ЦК не паскупіўся для нашай вобласці і накіраваў на работу вельмі здольных, энергічных і цудоўных работнікаў…

Солавама Вольга – мы яе зацвердзілі сакратаром Гродзенскага гаркама і ўпаўнаважылі кіраваць і аказваць дапамогу Саколкаўскаму, Сапоцкінскаму, Дамброўскаму і Скідзельскаму райкамам камсамола. Яно ўжо пабывала ў гэтых раёнах каля двух месяцаў і правяла вялікую работу. Прыбыла ў абкам, адпачыла, падагуліла ўсю работу і днямі мы яе зноў накіравалі ў раёны з групай яе памочнікаў. Пайшла зноў месяцы на два…»

Два месяцы ў дарозе… Ад адной вёскі да другой, ад аднаго партызанскага атрада да другога. Увесь час напагатове… Усюды настойлівая, карпатлівая, надзвычай небяспечная работа: стварэнне падпольных камсамольскіх арганізацый і груп, інструктаж актывістаў, арганізацыя явак, выступленні з дакладам і гутаркамі перад насельніцтвам, асабліва перад моладдзю.

Важнае значэнне ў сваёй прапагандысцкай рабоце Вольга надавала друкаванаму слову. Вось што яна пісала 17 снежня 1943 г. у рэдакцыю газеты “Малады партызан”, якая выдавалася абкамам камсамола: “Прашу вас прыслаць з сувязным маладзёжных газет па магчымасці. Сама я сёння прыехаць не магу, так як напраўляем групу ў сваю зону”. На жаль, у хуткім часе ў пратаколе пасяджэння абкама камсамола быў зроблены наступны запіс: “У барацьбе з ворагамі Радзімы па-геройску загінула член абкама ЛКСМБ тав. Соламава Вольга пры выкананні баявога задання”. Адбылося гэта 2 лютага 1944 г. на хутары непадалёку ад вёскі Жорнаўка Гродзенскага раёна.

…Калі яны зайшлі ў хату, цётка Ганна таропка зачыніла дзверы на кручок і запаліла газнічку.мужчына злёгку падаўся наперад і спытаўся : “Не пазнаеце?” За апошнія паўтара года, з таго часу, як хутар Мілашэўсікх стаў явачнай кватэрай Гродзенскага гаркама партыі, сюды прыходзіла многа падпольшчыкаў, але нельга было не запомніць Васіля Бабіча, такога абаяльнага хлопца. Ён многа расказваў пра родную Віцебшчыну, пра падзеі на Вялікай зямлі. А аднойчы па сакрэце паведаміў гаспадыні хутара: “Хутка я пазнаёмлю вас са сваёй навестай, вашай зямлячкай”.

І быццам працягам той размовы прагуяаў яго голас цяпер :”А вось і мая нявеста”. Гаспадыня ўзняла шазнічку. На яе прыветліва глядзела стройная, як маладая бярозка, дзяўчына ў добра падагнаным шынелі і хромавых ботах. З-пад шапкі-кубанкі спадалі цяжкія чорныя косы.

- Божа мой, дык гэта ж Вольга! Настаўніца!

Прайшло два дні. На хутар вярнуліся позна. Зацягнуўся маладзёжны сход. Забыліся трывожным сном. На досвітку прыбег сувязны: “Вас шукае гестапа, чакайце аблавы”. “Як сцямнее, пойдзем з хутара”, - вырашыў Васіль. Але вораг апярэдзіў. Два выйсці былі ў падпольшчыкаў: схавацца ў тайніку, які быў на хутары, ці з боем прабівацца да лесу. Першы прапаноўвалі гаспадары, але Вольга настойвала на другім. Калі вораг знойдзе іх на хутары, загінуць гаспадары. Да таго ж будзе раскрыта явачная кватэра. А ў тайніках схаваны тол і лістоўкі.

І вось яны ўэо за ваколіцай хутара, да лесу з кіламетр. Перабеглі лагчыну, застаецца праскочыць пагорак, а там стары хлеў, за ім – лес. Толькі ўзбеглі на пагарока, заціўкалі над галавой першыя кулі. “Бяжы, я прыкрыю!” – Васіль на хаду скінуў з пляча аўтамат. Вольга прабегла метраў пяцьдзесят… Але чаму замоўк аўтамат Васіля? Яна азірнулася – Васіль ляжаў уткнуўшыся ў снег. Соламава павярнула назад, насустрач варожнаму ланцугу. Яна схапіла Васілёў аўтамат і затаілася за двума вялікімі камянямі. І тут з лесу ўдарыў нямецкі кулямёт. Шлях да выратавання аказаўся адрэзаны.

Фашысты пасмялелі, іх многа, і яны паўзуць наперад.

 Патроны скончыліся. Як толькі фашысты наблізіліся, рыўком кінула гранату і стрэліла сабе ў грудзі з пісталета.

***
Пасля прыходу часцей Чырвонай Арміі астанкі гурояў Вольгі Соламавай і Васіля Бабіча былі перанесены з вёскі Жорнаўка у гарадскі парк па вуліцы Элаізы Ажэшкі ў Гродне.

  
Вольга Соламава (злева) і яе брат Міхаіл Іосіфавіч Соламаў (справа)



Вольга Соламава са свёй сястрой Ларысай Жалнярэвіч
Вольга Соламава і Васіль Бабіч


Брацкая магіла ў Гродна і пліта з імем Соламавай


Памяць
Ø На радзіме В.І. Соламавай і на месцы яе гібелі ўстаноўлены помнікі
Ø Імем В.І. Соламавай названыя вуліцы ў Гродне, у Вялікай Бераставіцы, у г. Скідзель Гродзенскага раёна
Ø 1 ліпеня 1964 прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна горада Гродна.
Ø З 1984 года ў Гродне праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы па плаванні памяці Вольгі Соламавай
Ø  21 чэрвеня 2014 года ў Гродне праведзена мерапрыемства ў рамках цыкла акцыя "Памяць" прысвечаная Вользе Соламавай



Вольга Іосіфаўна Соламава пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалём "Партызану Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені". Імя В. Соламавай прысвоена цеплаходу Галоўрэчфлота БССР, вуліцам у Гродне і Вялікай Бераставіцы, піянерскім дружынам шэрагу школ Гродзенскага р-на (у музеях гэтых школ экспануюцца матэрыялы аб яе дзейнасці).

 


ЛЕГЕНДА ОБ ОКТЯБРЁНКЕ
    … В далёкие-далёкие таинственные времена жили такие же дети как вы- храбрые, отважные и любопытные. Они жили в чудесной стране среди зелёных лесов, синих озёр и рек. Одно у них было плохо- они не могли покидать свой город, потому что дорог ещё не было, только редкие тропинки, которые не уходили дальше знакомого леса. И никаких знаков, которые бы вели домой, не было…
         Но однажды осенью, в октябре, когда звёзды на небе самые высокие, ночное синее небо прочертила падающая звезда. Она была совсем маленькая и упала прямо в город, на одну из площадей. Любопытные и храбрые жители с удивлением рассматривали звёздочку, которая сияла тёплым, ярким, золотистым светом. Этот свет освещал весь город и ярким лучом бил в ночное небо. Прошло много времени, жители привыкли к ночному звёздному свету, а звезда за это время ни чуточки не погасла.
И тогда храбрые и любопытные дети города решили отправиться в путешествие в невиданные земли. Они разбились на несколько отрядов и пошли каждый в свою сторону света. Каждый вечер они оглядывались назад и видели над верхушками деревьев луч звёздочки, которая светилась также ярко, как раньше. Их путешествия длились много дней. Они встречали на пути опасные испытания, тайны, загадки, приключения и, конечно, новых друзей. В пути они учились узнавать мир вокруг себя через свои собственные дела. А возвращались они в свой город на свет звезды, и тогда рассказывали другим детям интересные истории о далёких странах, и новые отряды маленьких храбрецов отправлялись в чудесные экспедиции.
         Много лет спустя звезда начала гаснуть. Погасшая звезда стала символом начала всех дорог, которые к тому времени проложили жители города во все страны мира, а храбрых отважных детей стали называть октябрятами.
         Октябрёнок –  это маленький смелый первооткрыватель. Он готов идти по новым дорогам и узнавать много нового, справляться с трудностями, участвовать в приключениях. Его жизнь полна интересных встреч, добрых дел и открытий! 











Комментариев нет:

Отправить комментарий

Акция "Мы за здаровую Беларусь"

21 марта в нашей школе прошла акция "Мы за здаровую Беларусь". Активисты БРСМ раздавали прохожим тематические листовки, с целью по...